19 марта 2024, вторник, 11:04
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Віталь Казак: Пара ўжо зрабіць мемарыял простаму чалавеку

Віталь Казак: Пара ўжо зрабіць мемарыял простаму чалавеку

Берасцейскі актывіст адстойвае народную памяць перад уладамі.

Разгляд адміністрацыйнай справы берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака перанеслі на 25 сакавіка.

Пра гэта паведамілі паплечнікі актывіста ў Viber-канале «Неравнодушные», перадае «Радыё Рацыя».

Віталя Казака яшчэ ў пятніцу выклікалі ў адзін з пастарункаў міліцыі з нагоды шэрагу ягоных акцыяў па ўшанаванні памяці парэшткаў людзей, якія знайшлі падчас будовы жыллёвага кварталу «Прыбужскі».

Актывіст з пастарунку не выйшаў, бо быў адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Берасця, дзе знаходзіўся пад вартай да панядзелку:

– У нас у горадзе ёсць помнікі і ваеначальнікам, і пісьменнікам, і паэтам, і палітыкам. Але няма помніка простаму чалавеку, які тут жыў і сваім жыццём расплачваўся за памылкі палітыкаў цягам стагоддзяў. Пара ўжо зрабіць такі мемарыял.

Судзіць яго павінны былі па двух эпізодах, адзін з якіх падпадае пад артыкул 17.1 КоАП РБ – «дробнае хуліганства».

З таго часу як знайшлі парэшткі імаверных ахвяраў часоў Другой Сусветнай вайны на месцы будучага кварталу «Прыбужскі», Віталь Казак правёў тры памятныя акцыі. Такім чынам ён хацеў заахвоціць мясцовую ўладу да годнага ўшанавання гэтага месца.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях