29 марта 2024, пятница, 8:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Моцныя фільмы пра Плошчу-2006, якія варта пераглядзець

Моцныя фільмы пра Плошчу-2006, якія варта пераглядзець
Фота: bymedia

Гэта была адна з самых масавых і працяглых акцый пратэсту ў гісторыі Беларусі

19 сакавіка — 13-ая гадавіна з дня пачатку пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы Менску на знак нязгоды з фальшаваньнем прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.

Гэта была самая масавая і працяглая акцыя пратэсту ў гісторыі Беларусі. Яна адбывалася з 19 па 24 сакавіка 2006 году. Улады жорстка разагналі яе, сотні чалавек былі арыштаваныя.

«Радыё Свабода» прапануе два дакумэнтальныя фільмы, якія паказваюць тыя падзеі.

Плошча

У фільме Юрыя Хашчавацкага «Плошча» Павал Севярынец, які адбывае пакараньне на «хіміі» ў вёсцы Малое Сітна, разважае пра стан беларускай правінцыі й яе пэрспэктыву. Паралельнай лініяй ідзе гутарка зь дзяўчынай Дашай, якая прыходзіла ўначы ў намётавы лягер і перажыла разам зь іншымі сотнямі ўдзельнікамі акцыі затрыманьне, суд і турму. Юры Хашчавацкі ў фільме кранае некалькі тэмаў: культуру, адукацыю, стасункі паміж уладай і чалавекам.

Фільм распаўсюджваўся у выглядзе бясплатных DVD-дыскаў па ўсёй Беларусі, атрымаў шэраг міжнародных узнагародаў.

Урок беларускай мовы

Фільм апавядае пра падзеі 2005—2006 гадоў, падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Яго зьняў польскі рэжысэр Міраслаў Дэмбіньскі. Стужка паказвае беларускую рэчаіснасьць вачыма выпускніка зьліквідаванага ўладамі гуманітарнага ліцэю Франака Вячоркі.

Фільм быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, атрымаў больш за 20 міжнародных узнагародаў, у тым ліку атрымаў некалькі гран-пры і Prix Europa.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях