29 марта 2024, пятница, 14:04
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Вільні адбудзецца Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

У Вільні адбудзецца Дзень памяці Кастуся Каліноўскага

23 сакавіка ў Вільні адбудзецца ўшанаванне памяці Каліноўскага і ўсіх паўстанцаў 1863-1864 гг.

Запланаваныя шэсце, гістарычны круглы стол і святая імша ў касцёле святога Барталамея, распавёў racyja.com старшыня арганізацыі „Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец:

– У гэтым годзе акцыя будзе мець большы маштаб, чым у папярэднія гады. Будзе гістарычны круглы стол. Спадзяемся, што будуць новыя цікавыя факты. На жаль, у нас людзі вельмі мала ведаюць пра паўстанне. Яны могуць назваць нейкія асноўныя прозвішчы, асноўныя падзеі, але было шмат розных цікавых фактаў, якія мы хочам, каб гісторыкі агучылі.

Праграма ўрачыстасцяў:

22 сакавіка 2019 г.

а 10.30 на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė) званы касцёла св. Апосталаў Піліпа і Якуба будуць біць 155 разоў у гонар Кастуся Каліноўскага.

Пасля званоў, на працягу ўсяго дня, адбудзецца зачытванне імёнаў паўстанцаў, якое будзе цягнуцца да 19 гадзіны, калі на Лукішскім пляцы будуць запаленыя 26 паходняў.

23 сакавіка 2019 г.

13.30 збор удзельнікаў на вуліцы Святога Ігната 11 (Šv. Ignoto gatvė),

13.45 пачатак шэсця на Лукішскі пляц

14.20 пачатак урачыстасцяў на Лукішскім пляцы (Lukiškių aikštė)

16.00 гістарычны круглы стол, прысвечаны асобе Кастуся Каліноўскага і паўстанню 1863-1864 гг. у Нацыянальным музеі Літвы (Arsenalo gatvė 3)

18.00 Імша памяці паўстанцаў у касцёле Святога Барталамея (Užupio gatvė 17A)

Арганізацыйны камітэт:

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Віленскі беларускі клуб „Сябрына”, Таварыства Беларускай Культуры ў Літве, Беларуская Нацыянальная Памяць

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях