25 мая 2019, суббота, 11:15
За нашу и вашу свободу!
Рубрики

Выйшаў пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна

Фота: racyja.com

Пяцітомнік дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна прэзентавалі ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску.

2 сакавіка спаўняецца пяць гадоў з дня сьмерці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. За некалькі дзён да гэтай даты выйшаў пяты том «Дзёньнікаў і запісаў» (1989–1991) паэта.

Яго героі — і партыйныя функцыянэры Яфрэм Сакалоў, Мікалай Сьлюнькоў, Мікалай Дземянцей, і нацыянальная эліта — Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Алесь Адамовіч, Карлас Шэрман, Генадзь Бураўкін, Зянон Пазьняк.

Дзённікі і запісы Рыгора Барадуліна выйшлі дзякуючы падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама ахвяраванням прыватных асобаў.

Фота: racyja.com