28 марта 2024, четверг, 20:30
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Старшыня Рады БНР: Няхай змаганьне за волю будзе плённым і пераможным!

3
Старшыня Рады БНР: Няхай змаганьне за волю будзе плённым і пераможным!
Івонка Сурвілла

Віншаваньне з Днём Волі ад Івонкі Сурвіллы.

Віншаваньне з Днём волі ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкi Сурвіллы апублікаваў сайт radabnr.org :

- Дарагія мае суродзічы-беларусы!

У гэты першы Дзень Волі другога стагодзьдзя нашай Рэспублікі хочу падзяліцца з вамі маім захапленьнем: нягледзячы на ўсе зьдзекі, на фізычнае нішчэньне найлепшых сыноў і дачок нашага народу, на прапаганду, якая прадаўжаецца да сёньня; нягледзячы на стараньне ворагаў, каб сьцерці наш край з паверхні Зямлі – мы выжылі!

Беларусь – жыве!

Другое стагодзьдзе нашай сучаснай дзяржавы пачалося, нажаль, узмоцненай прапагандысцкай атакай супраць яе. Але за апошнюю чверць стагодзьдзя беларусы навучыліся разважаць іншымі катэгорыямі і ведаюць розьніцу між воляй і рабствам. Многія беларусы, перадусім з маладога пакаленьня, на свае вочы пабачылі, як заможна жывуць нават маленькія дзяржавы, якія не заўсёды маюць прыродныя багацтвы, але якія маюць таленавітае і працавітае грамадзтва, якое супольна працуе на дабрабыт свайго народу.

Беларускай моладзі ня трэба даказваць, што супольнасьць пасьпяховых, адукаваных і вольных грамадзянаў – гэта самы важны рэсурс краіны. Спатканьні мае з маладымі беларусамі напаўняюць сэрца радасьцю: гэта золата, якое мы павінны цаніць.

Дык зьвяртаюся сёньня перад усім да Вас, мае дарагія маладыя сябры! Бо Вы здольныя выратаваць наш край ад новай няволі. Вы разумееце пачуцьцё годнасьці вольнага чалавека. Вы ведаеце, хто Вы!

Дарагія мае суродзічы!

Віншую ўсіх Вас, асабіста і ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, з новым, другім стагодзьдзем ад абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі і жадаю, каб змаганьне за волю было плённым і пераможным!

Жыве Беларусь!

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях