28 марта 2024, четверг, 18:37
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімер Арлоў: Гістарычная сьвядомасьць разам з мовай бароняць межы дзяржавы лепей за любую армію

4
Уладзімер Арлоў: Гістарычная сьвядомасьць разам з мовай бароняць межы дзяржавы лепей за любую армію
Уладзімер Арлоў
Фото: svaboda.org

Пiсьменьнiк распавёў, чаму пісаць на гістарычныя тэмы цікава.

Ян Максімюк гутарыць з Уладзімерам Арловым, чаму ён не напісаў доўгага раману і што ён думае пра абарону беларускіх межаў. А таксама пра тое, як яго перакладалі расейцы, якія думалі, што беларуская мова – амаль руская, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра самую важную літаратурную прэмію

«Выйшла шэсьць [маіх] паэтычных кніг, і адна зь іх, „Паром праз Ла-Манш“, пераствораная па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, прынесла мне у 2010-м самую, магчыма, важную літаратурную ўзнагароду — міжнародную прэмію „Эўрапейскі паэт свабоды“, заснаваную гданьскай мэрыяй. Прэмію мне ўручаў сьветлай памяці гданьскі мэр Павел Адамовіч, жыцьцё якога так трагічна абарвалася сёлета».

Што грэе душу

«У хвіліны роспачы і паняверкі душу грэе думка, што я ўсё ж стаў прафэсійным пісьменьнікам, маю сваіх выдаўцоў і, што самае важнае, сваіх чытачоў».

Пра адзін пераклад сваёй прозы на расейскую мову

«Мне прыслалі на аўтарызацыю і ягоны пераклад [рэч датычыць расейскага перакладчыка з псэўданімам Пяцібратаў — РС]. У выніку я мусіў нанова перапісваць практычна кожны сказ. Ды што там сказ! Там проста калечыўся сэнс усяго тэксту. Ну, як магло быць іначай, калі слова „побач“ пераўвасаблялася ў расейскае „посмотри“, „прымус“ рабіўся „примусом“, а „лёс“ — „лесом“. Проста анэкдатычныя выпадкі. „Запалкі“ рабіліся „зажигалками“ — ну, гэта яшчэ ня самы горшы выпадак. „Нядзеля“ беларуская рабілася „неделей“ рускай». (…) Гэты Пяцібратаў, якога я ахрысьціў для сябе Прайдзісьветавым, як высьветлілася, ня быў адной асобай. За гэтым брацкім псэўданімам цэлая невялікая хеўрачка літпрайдзісьветаў хавалася, якая лічыла, што беларуская мова — амаль тое, што расейская».

Чаму пісаць на гістарычныя тэмы цікава

«Ня толькі цікавасьць публікі, ня толькі попыт на [гістарычную літаратуру — РС] былі прычынай. Гісторыя для мяне заўсёды — ня толькі прадмет вывучэньня, ня толькі прадмет дасьледаваньня, але, што значна важней, гісторыя — гэта прастора для падарожжаў у часе, для захапляльных вандровак у мінулае».

Афарызм бабулі Аўгіньні

«Бабуля казала: ня ў час скажаш — шатан на дарозе ляжа».

Што найлепш бароніць дзяржаву?

«Я перакананы, што агульная гістарычная сьвядомасьць разам з мовай бароняць межы дзяржавы лепей за любую армію. Здаецца, гэтая ісьціна даходзіць ужо й да вышэйшых паверхаў цяперашняй улады. Іначай там не загаварылі б пра канцэпцыю інфармацыйнай бясьпекі Беларусі, пра якую мы нядаўна пачулі».

Пра сучасны стан беларускай нацыі

«Гэтая нацыя ў выніку палітыкі цяперашняй улады застаецца недафармаванай. І сярод прычынаў гэтага недафармаваньня — моўная палітыка ці, дакладней, антыпалітыка што да беларускай мовы, якую праводзіць цяперашні рэжым».

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях