25 апреля 2019, четверг, 23:48
За нашу и вашу свободу!
Рубрики

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы: Заява аб невінаватасьці «Бурага» ня мае юрыдычнай сілы

Навуковые даследаванні не ўплываюць на вынiк расследавання, закрытага ў 2005 годзе.

Стала вядомая пазіцыя Інстытута нацыянальнай памяці (IPN) у сувязі з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў заключных выніках расследавання справы Рамуальда Райса, псеўданім "Буры", паведамляе "Радыё Рацыя".

У сувязі з дыскусіяй, якую выклікала паведамленне, размешчанае ў раздзеле "для СМІ" на партале ipn.gov.pll, інстытут тлумачыць, што і біяграфія капітана Рамуальда Райса "Бурага", і артыкулы, публікацыі, прыведзеныя ў паведамленні IPN, дэманструюць вынікі навуковых даследаванняў іх аўтараў, якія ўпісваюцца ў шырокую дыскусію пра сітуацыю, у якой знаходзілася Польшча пасля заканчэння Другой сусветнай вайны.

Супрацоўнікі Інстытута нацыянальнай памяці, а таксама Камісія па пераследзе злачынстваў супраць польскага народа, працуюць незалежна адзін ад аднаго ў рамках сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў. Камісія па пераследзе злачынстваў супраць нацыі не прыводзіць ні аднаго новага факту ў дачыненні да расследавання, закрытага ў 2005 годзе. "Аднак аўтары гэтых публікацый палемізуюць з яго высновамі, іх даследаванні не маюць юрыдычнай сілы і не ўплываюць на яго вынік", – заявіў ІПН.