19 марта 2024, вторник, 14:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Дзень Волі на Гомельшчыне ўшанавалі памяць герояў

У Дзень Волі на Гомельшчыне ўшанавалі памяць герояў
Фота: RFE/RL

Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52» адзначыў 101-я угодкі незалежнасьці БНР і Дзень Волі.

Гомельская апазыцыя 25 сакавіка традыцыйна пачынае сьвяткаваньні Дня Волі з наведваньня магілы Цімоха Вострыкава. Ён пахаваны ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёну, паведамляе «Радыё Свабода».

У 1952 годзе Вострыкаў у складзе «чацьвёркі» быў закінуты ў Налібацкую пушчу як прадстаўнік Рады БНР — для падтрымкі і разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху. Ён быў арыштаваны супрацоўнікамі НКВД. За «здраду Радзіме» атрымаў 23 гады лягераў. Пасьля вызваленьня жыў у Гомлі, памёр у 2007 годзе.

Грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора выказаў спадзеў, што зь цягам часу ўлады прызнаюць Вострыкава нацыянальным героем. Пакуль яго памяць ушаноўваюць дэмакраты. Грамадзка-палітычны цэнтар летась у межах сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР выдаў кнігу «Адысэя капітана БНР» пра жыцьцё Цімоха Вострыкава. Аўтар кнігі — журналіст Анатоль Гатоўчыц.

Дэмакраты таксама ўшанавалі памяць Героя Ўкраіны і Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага, усклалі кветкі і вянок да месца, дзе стаяў дом дзяячкі БНР Палуты Бадуновай.

На сьвяточным канцэрце ў грамадзка-палітычным цэнтры выступіла сьпявачка Вольга Цярэшчанка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях