23 апреля 2019, вторник, 6:08
За нашу и вашу свободу!
Рубрики

На Дзень Волі ў Глыбокім ушанавалі аўтара бел-чырвона-белага сцяга

1
Фото: racyja.com

Нацыянальны сцяг актвыісты ўзнялі высока над горадам.

25 сакавіка яны сабраліся разам, каб ушанаваць памяць знакамітых землякоў – Вацлава Ластоўскага і Клаўдыя Дуж-Душэўскага і павіншаваць адно аднаго са святам, перадае «Радыё Рацыя».

Падчас мерапрыемства актывісты ўсклалі кветкі да бюста і шыльды вядомым землякам, а таксама на магілу сябра Саюза беларускіх патрыётаў Альберта Бацяноўскага.

Напрыканцы запусцілі бел-чырвона-белы сцяг у паветра як сімвал волі, гонару і годнасці.

Па словах актывіста Змітра Лупача, Дзень Волі адзначаецца на Глыбоччыне штогод, бо менавіта тут нарадзіліся аўтар бел-чырвона-белага сцяга і прэм’ер-міністр БНР:

– Нас сабралася нават больш, чым на 100-годдзе. Можа летась нас і «паслі», але цяпер адкрыта з відэакамерай і хіба не з адной. Групы па два чалавекі. Разам з імі нас было недзе чалавек 15, але гэта толькі тых, што мы бачылі. Можна сказаць, што ў Глыбокім акцыя была масавая.

Дзень Волі адзначалі і на Лепельшчыне. Як кажа грамадскі актывіст з Лепеля Зміцер Судак, Дзень Волі могуць дазволіць сабе святкаваць толькі вольныя ды моцныя духам людзі, а не рабы:

– Для мяне Дзень Волі – гэта першае свята ў палітычным плане. Не было б гэтага дня, не было б і абвяшчэння БССР, а потым не было б і незалежнасці Беларусі. Яго трэба адзначаць годна кожнаму. Чаму гэта свята не адзначаецца ў грамадстве? Няма гэтай волі ў некаторых, бо як могуць рабы адзначаць Дзень Волі. Я больш вольны чалавек, таму гэта свята адзначаю годна.

Падчас мерапрыемства ў Глыбокім усе дзеянні актывістаў здымалі 4 супрацоўнікі міліцыі ды КДБ. Сярод іх быў і капітан міліцыі Сяргей Цырбан, які складае на незалежных журналістаў пратаколы за іх прафесійную дзейнасць. Затрыманняў актывістаў у Глыбокім не было.