17 июля 2019, среда, 22:43
Мы в одной лодке
Рубрики

«Дзецюкі» выступілі ў Беластоку

Пад час канцэрту фанаты маглі пачуць песні з новага альбому «Радыё Гродна».

На канцэрт людзі прыехалі з розных гарадоў і нават з-за мяжы, каб пачуць свой любімы гурт, перадае «Радыё Рацыя».

Мерапрыемства ў клубе “Sześcian” сабрала дзясяткі чалавек, пераважна гэта былі беларусы:

– У нас у Гародні ёсць два самыя выдатныя сімвалы – гэта Віктар Шалкевіч і гурт “Дзецюкі”. Я неверагодна люблю гэты гурт. Яны выдатна граюць.

– Я беларуска, якая прыехала з Вільні на “Дзецюкоў” у Беласток. І гэта нават мой другі канцэрт. Мне вельмі спадабалася і я хачу быць тут.

– Гэта музыка сэрца, і гэта найважней. Тут няма ніякага пазёрства.

Як распавёў лідэр «Дзецюкоў» Алесь Дзянісаў:

– Гэта памежжа. Тут па-іншаму ўсё ўспрымаецца. Тут больш камерна, душэўна, адзін аднаго разумеюць. І нават калі ты спяваеш па-беларуску, я думаю, палякі будуць збольшага разумець. У прынцыпе мой шлях пачаўся з Гарадка і Беластока. Таму гэты горад для мяне заўсёды быў важны.

У клубе „Sześcian” выступіў таксама беларускі гурт Всё_CRAZY. Гурт “Дзецюкі” паўстаў у 2012 годзе ў Гародні. Музыкі спяваюць выключна на беларускай мове і граюць мяшанку фольку і панку.

Фота з сайта racyja.com