28 марта 2024, четверг, 13:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у Вялікую пятніцу Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у Вялікую пятніцу Хрысціянскі сацыяльны цэнтр
Тадэвуш Кандрусевіч

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі сустрэўся з дзецьмі, якія там выхоўваюцца.

У Вялікую пятніцу, 19 красавіка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску, дзе сустрэўся з дзецьмі, якія там выхоўваюцца, і з інвалідамі, перадае catholic.by.

У гэтыя дні перажыць Пасхальны Трыдуум з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры запрашаюцца ўсе жадаючыя.

ФОта: catholic.by

Арцыбіскуп благаславіў стравы на велікодны стол, паразмаўляў з дзецьмі і інвалідамі.

Іерарх нагадаў, што сёння Касцёл адзначае дзень крыжовай смерці Езуса, дзякуючы якой чалавецтва было выбаўлена з палону граху.

«Мы добра ведаем, што, каб штосьці набыць, неабходна гэта купіць або атрымаць у падарунак, — дадаў ён. — Дзякуючы Пасхальнай таямніцы Езуса Хрыста, гэта азначае Яго смерці на крыжы і Змёртвыхпаўстанню, мы атрымалі ў падарунак духоўную свабоду. Аднак цана гэтага падарунку чалавецтву была вельмі вялікай: Езус добраахвотна ахвяраваў сваё жыццё за ўратаванне чалавецтва ад вечнай смерці».

«Крыж Хрыста — гэта знак Яго бязмежнай любові да чалавека, і на гэтую любоў мы павінны адказаць любоўю да Бога і чалавека, які створаны па Божым вобразе і падабенстве», — сказаў пастыр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

ФОта: catholic.by

«Здавалася, што са смерцю Езуса Яго гісторыя завяршылася. Фарысеі паціралі рукі і казалі, што нарэшце пазбавіліся ад гэтага бунтара. Яны забыліся, што Ён казаў: збурыце гэтую святыню, і Я яе аднаўлю праз тры дні. Езус казаў пра святыню свайго цела.

Мы добра ведаем, што калі зойдзе сонца і настане ноч, гэта не азначае, што сонца назаўсёды знікла. Мы ведаем, што яно ўзыйдзе заўтра раніцай.

Падобна і з Уваскрасенннем Хрыста. Ён памёр не для таго, каб навечна застацца ў магіле, а для таго, каб уваскрэснуць і гэтым самым паказаць, што чалавек створаны для жыцця», — адзначыў іерарх.

«Напэўна, цяжка перажываць цярпенні, але калі мы іх перажываем у супольнасці з Хрыстом, то іх лягчэй перанесці. Свае цярпенні неабходна злучаць з цярпеннямі Езуса, пра што асабліва мы павінны памятаць у Вялікую пятніцу», — падкрэсліў ён.

Арцыбіскуп падзякаваў Хрысціянскаму сацыяльнаму цэнтру за сёлетнюю ініцыятыву і за выхаванне дзяцей на хрысціянскіх каштоўнасцях.

ФОта: catholic.by

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на традыцыю благаслаўлення страваў на велікодны стол. Яе, па словах Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, неабходна развіваць і падтрымліваць. Хоць само благаслаўленне не замяняе сапраўднага святкавання Пасхі, але з’яўляецца яго часткай. Сярод прадуктаў, якія благаслаўляюцца, знаходзіцца яйка — знак новага жыцця. Езус даў нам новае духоўнае жыццё, і нам нельга змарнаваць яго.

ФОта: catholic.by

Кожны дзень нашага жыцця, асабліва нядзеля, павінен быць Пасхай, бо мы павінны ўваскрасаць да новага жыцця ў Божай ласцы, адзначыў іерарх.

Арцыбіскуп пажадаў усім велікоднай радасці і духоўнага супакою Уваскрослага Езуса.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях