16 апреля 2024, вторник, 23:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Арганізатары «Басовішча» просяць дапамогі

Арганізатары «Басовішча» просяць дапамогі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Сродкі збіраюцца на арганізацыю юбілейнага 30-га фестывалю.

Арганізатары фестывалю «Басовішча» звяртаюцца да ўсіх прыхільнікаў з просьбай пра дапамогу. Сродкі на арганізацыю юбілейнага 30-га фестывалю збіраюцца на платформе odpalprojekt.pl, перадае «Радыё Рацыя».

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» традыцыйна арганізуе Беларускае аб’яднанне студэнтаў у супрацы з іншымі арганізацыямі.

Кажа сябра Управы БАС-у, арганізатарка фестывалю Лідка Пякарская:

Каб арганізаваць нешта больш незвычайнае патрабуем больш фінансаў. Мы ўжо атрымалі фінансавую падтрымку з Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды іншых. Падумалі, што ўжо некалькі гадоў таму людзі хацелі нам дапамагчы таксама фінансава. Можа 30 фестываль будзе добрай нагодай, каб дапамагчы і паўдзельнічаць у арганізацыі „Басовішча”. Дзякую ўсім, хто дапамог і тым, хто збіраецца, а таксама заахвочваю нам дапамагчы.

Арганізатары плануюць сабраць дадаткова 15 тысяч злотых. Уся інфармацыя адносна збору сродкаў ёсць на старонцы фестывалю ў Фэйсбуку.

“Басовішча” пройдзе 19-20 ліпеня ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка. Яшчэ да 6-га красавіка гурты і выканаўцы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у конкурснай частцы фестывалю.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях