24 августа 2019, суббота, 4:30
Мы в одной лодке
Рубрики

Не выйдзем - прайграем

6
Не выйдзем - прайграем
Максiм Вiнярскi
Фота: «Радыё Свабода»

Зло трэба спыняць, а не дамаўляцца з ім.

Сябры, не трэба ляманту - гэта не дапаможа. Гэтыя мярзотнікі разумеюць толькі сілу. Яны знішчаюць народны мемарыял у Курапатах, каб паказаць, што ў іх адзін святы запавет - жаданне дыктатара Лукашэнкі. Больш нічога святога для іх няма.

Нельга трываць гэткі здек. Трэба ўсвядоміць: не выйдзем - прайграем. Для гэтых ірадаў сама спроба гуляць "па правілах" - слабасць. Іх трэба тэрмінова гнаць ад улады, на ўсіх узроўнях. Гнаць так, каб трэсліся ад успамінаў з дзесятак год. Час імкліва сыходзіць.

Зло трэба спыняць, а не дамаўляцца з ім.

Масавы малебны сход у абарону Курапатаў - ля Катэдры Сьвята-Духавай, насупраць Ратушы, 7 красавіка, нядзеля, 12.00.

Максiм Вiнярскi, Facebook