29 марта 2024, пятница, 4:49
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Раман самай папулярнай польскай аўтаркі выйдзе па-беларуску

1
Раман самай папулярнай польскай аўтаркі выйдзе па-беларуску
Катажына Бонда
Фото: Радыё Свабода

Кнігі беларускі з Падляшша Катажыны Бонды выдаюцца накладам звыш 150 тысяч асобнікаў.

Цягам некалькіх месяцаў у выдавецтве «Янушкевіч» выйдзе раман самай касавай польскай пісьменьніцы Катажыны Бонды «Акулярнік», паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтарка, якую называюць «каралевай польскага дэтэктыву», паходзіць з Падляшша, вучылася ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы і адкрыта кажа пра «100%-е беларускае паходжаньне».

«Чатыры гады назад гэтая кніга гучна выстраліла ў Польшчы, здабыўшы шалёную папулярнасьць у чытачоў (і гэта адзначана шэрагам узнагарод) і неадназначную рэакцыю ў прэсе. А ўсё таму, што ў рамане закранаецца балючая тэма злачынстваў Рамуальда Райса „Бурага“ супраць беларускага насельніцтва на Падляшшы», — гаворыцца на профілі выдавецтва «Янукевіч» у Фэйсбуку.

У кнізе адлюстраваная сямейная гісторыя Катажыны Бонды. Яе цяжарную бабулю забіў адзін з партызанаў Рамуальда Райса «Бурага».

Беларускае выданьне будзе мець каля 800 старонак. Выдавецтва абяцае, што беларусы змогуць набыць кнігу па-беларуску ўжо гэтым летам.

Кнігі Катажыны Бонды выдаюцца накладам звыш 150 тысяч асобнікаў. Неаднаразова яны былі рэкардсмэнамі продажу ў польскіх кнігарнях.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях