20 апреля 2024, суббота, 13:57
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімір Някляеў: Казка пра Луку, ліпку і залатую рыбку

15
Уладзімір Някляеў: Казка пра Луку, ліпку і залатую рыбку
Уладзімір Някляеў

Ускрэсне мова. Выжыве народ.

14 траўня - дзень здзеку з нашых нацыянальных святынь. З мовы, герба, сцяга. Гэты дзень 1995 года заўсёды будзе нагадваць пра ненасытную прагу да ўлады, ненасытную чалавечую сквапнасць – і пра адплату за гэта. Пра ўсё тое, пра што напісаў Пушкін у казцы пра рыбака і рыбку, якая была надрукаваная ў гэты дзень (14 траўня) 1835 года, напісаў у «Фэйсбуку» беларускі паэт і палітык, адзін з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, Уладзімір Някляеў.

Паэт прысвяціў падзеям 24-надовай даўніны верш:

КАЗКА ПРА ЛУКУ, ПРА ЛІПКУ І ЗАЛАТУЮ РЫБКУ

«Зрабіў бы, Лука, карыта з ліпкі», -
Прасіла слёзна жонка рыбака.
Той кінуў вуду... Залатую рыбку
На чарвяка ў Дняпры злавіў Лука.

«Чаго ты хочаш?» – запытала тая.
І што ён ні прасіў – за чарвяка
Усё давала рыбка залатая,
Трывала ўсё, што выдумляў Лука.

Ён стаў царом. Завёў замест царыцы
Гарэм, дзе танцавалі маладзіцы,
Займеў уладу, войска і казну,
І збудаваў палац сабе ў сталіцы –
З партрэтам ва ўвесь рост на ўсю сцяну.

Усё ён меў. Народ не меў нічога,
Апроч таго, што Бог народу даў...
І вось аднойчы дадзенае Богам
Лука ў народа ўкраў.
Забраў.
Адняў.

Адняў не чвэрць, не частку, не палову,
А ўсё, што меў народ, што ён бярог:
Спрадвеку Богам дадзеную мову
І знак, якім народ пазначыў Бог.

Пасля паклікаў: «Рыбка залатая!
Глядзі: да неба сам сябе я ўзнёс!..»
І Голас быў: «Не кліч. Яна нямая».
І Божы гнеў абрынуўся з нябёс.

Была зямля маланкамі прашыта,
Ачышчана ад бруду на вякі!..
Не стала нават у Лукі карыта,
З якога жэрлі лёкаі Лукі...

...Карыта можна зноў зрабіць з палена.
Ускрэсне мова. Выжыве народ.
Ды будзе па дзевятае калена
Лука пракляты.
І ягоны род.

Написать комментарий 15

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях