20 апреля 2024, суббота, 8:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі «Айчына»

Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі «Айчына»
Фота: nn.by

Кніга «Айчына» стала сапраўдным бестселерам.

У Віцебску прайшла сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым і мастаком Паўлам Татарнікавым, суаўтарамі кнігі “Айчына”, якая стала сапраўдным бестселерам. Паводле спадара Арлова, неўзабаве будзе выдадзены ўжо трэці наклад гэтай кнігі. І ўжо рыхтуецца працяг – другая і трэцяя частка кнігі, кажа racyja.com пісьменнік:

– Запатрабавана сама тэма гэтай кнігі, запатрабавана гісторыя Беларусі. Напэўна, усё больш нашых суайчыннікаў пачынаюць разумець, што, сапраўды, гістарычная памяць і мова бароняць межы дзяржавы, межы Айчыны лепей за любую армію. І ідзе поўным ходам праца над другой кнігай “Айчыны”. Перыяд першай – гэта ад Рагнеды да Касцюшкі, другой – ад Агінскага да Францішка Багушэвіча. А храналогія трэцяй часткі, якая таксама будзе, – ад БНР да Рэспублікі Беларусь.

Распачаўшы працу над працягам кнігі “Айчына”, і пісьменнік, і мастак адзначаюць, што першая частка стала важнай культурніцкай падзеяй у Беларусі. І значнай падзеяй для аўтараў, дадае мастак Павел Татарнікаў:

– Безумоўна! Пачынаючы ад знаёмства з Уладзімірам Арловым і ад з’яўлення гэтай ідэі, праца над гэтай кнігай, выхад першай часткі – значны перыяд у мам творчым жыцці! Таму што я выклаўся, вельмі шмат аддаў сваёй творчай энергіі, зрабіў для сябе шмат высноваў. І ўрэшце мы нарадзілі гэтую кнігу, якая мела такі поспех.

Выстава ілюстрацый да кнігі “Айчына” стала нагодай для абмеркавання з гледачамі, якія мелі магчымасць задаць пытанні абодвум суаўтарам. Апроч гэтага, Уладзімір Арлоў пазнаёміў прысутных са сваім новым зборнікам баладаў “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”. Ахвотныя маглі тут жа яго набыць і атрымаць аўтографы.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях