28 марта 2024, четверг, 12:31
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Варшаве пройдзе Фестываль беларускага тэатру

У Варшаве пройдзе Фестываль беларускага тэатру

Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня.

„Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня”, – кажа racyja.com прадзюсар фестывалю Кшыштаф Ляшчынскі:

– Тэатральная супраца паміж Польшчай і Беларуссю існуе, але гэта аднаразовыя мерапрыемствы, тэатры прыязджаюць да тэатраў. Фестываль беларускага тэатра адбываецца ўпершыню.

„Незалежныя тэатры працуюць у Беларусі шмат гадоў, зараз іх вельмі шмат”, – кажа прадзюсарка незалежных беларускіх тэатраў Марына Дашук:

– Раней мы мелі магчымасць працаваць толькі на дзяржаўных пляцоўках. Не было такіх незалежных прастораў, напрыклад, некалькі гадоў таму „Гарызонт”, які стаіць у цэнтры Менску, аддалі людзям. Там і тэатр і танец. Зараз з’явіліся месца для тых групаў, гэта дае больш магчымасцяў людзям развівацца.

Фестываль пройдзе ў Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага, па вуліцы Яздув 1, у Варшаве. Ён працягнецца да пятніцы 31 траўня.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях