19 апреля 2024, пятница, 12:54
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Dzieciuki запісалі песьню пра Каліноўскага

2
Dzieciuki запісалі песьню пра Каліноўскага
Фото: charter97.org/Иван Межуй

Горадзенскі гурт заклікае далучыцца да кампаніі папулярызацыі вобразу Кастуся Каліноўскага.

Горадзенскі гурт Dzieciuki прэзэнтаваў новы трэк «Час касінераў» на верш Алеся Чобата і прапануе далучыцца да кампаніі папулярызацыі вобразу Кастуся Каліноўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мы заклікаем паказаць разам, што народ, у імя якога Кастусь Каліноўскі ўзышоў на шыбеніцу, памятае свайго героя!», — кажуць музыкі.

Лідэр гурта Алесь Дзянісаў расказаў, што напісаў песьню ў час працы над сваім сольным альбомам «Кароткая гісторыя Беларусі», але аўтар тэксту паэт Алесь Чобат папрасіў яго не ўключаць песьню ў рэліз, патлумачыўшы тым, што «гэта раньні верш і што ён занадта рамантычны і наіўны». Пры гэтым Чобат не забараніў выкарыстоўваць песьню па-за межамі сольніка.

Песьня будзе фінальнай у будучым альбоме гурту.

Dzieciuki заклікаюць далучацца да грамадзкай кампаніі «Каліноўскі — наш герой» усіх неабыякавых беларусаў, каб годна прадставіць беларускі бок ва ўрачыстым перапахаваньні паўстанцаў 1863-1864 гадоў, знойдзеных на Замкавай гары ў Вільні, сярод якіх — Кастусь Каліноўскі.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях