28 марта 2024, четверг, 16:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

В Адриатическом море вышло из строя судно с 340 людьми на борту

В Адриатическом море вышло из строя судно с 340 людьми на борту
Иллюстрационное фото

Выратавальную аперацыю ўскладняе непагадзь.

На італьянскім судне «Аўрэлія», на борце якога знаходзяцца 250 пасажыраў і 90 сябраў экіпажа, на шляху да харвацкага порту Спліт непадалёк ад архіпелага Карнаты на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора ўзніклі тэхнічныя праблемы. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Адзначаецца, што пацярпелых на «Аўрэліі» няма.

Судна ішло з італьянскай Анконы ў Спліт. Паводле паведамленняў, праблема ўзнікла з рухавікамі судна. Праз непагадзь малыя выратавальныя судны былі вымушаныя вярнуцца ў порт.

На дапамогу прыбыла гандлёвае судна, якое абараняе «Аўрэлію» ад хваляў.

З порта Задар накіравалі буксір, які павінен даставіць лайнер у Спліт.

На судне, паводле звестак харвацкіх СМІ, няма панікі, але пасажыры стаміліся і ўстрывожаныя, бо павінны былі быць у Спліце яшчэ ў сем гадзін раніцы.

23 сакавіка паведамлялася, што лайнер Viking Sky з 1300 пасажырамі і сябрамі экіпажа на борце церпіць бедства ля заходніх берагоў Нарвегіі. Падчас выратавальнай аперацыі амаль 500 з 1373 чалавек на борце былі дастаўлены на зямлю на гелікаптэрах. Дзясяткі атрымалі раненні, 36 чалавек былі дастаўлены ў бальніцу. Лайнер прыбыў у порт горада Молдзена ўвечары 24 сакавіка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях