25 апреля 2024, четверг, 14:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Папраўча-«санаторскі» рэжым

1
Папраўча-«санаторскі» рэжым

Розныя ў жыцці здараюцца гісторыі…

Пра адну з іх распавядае – у юрыдычным ракурсе – праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў.

Яшчэ ў жніўні 2017 г. суд Смаргонскага раёна па заяве Смаргонскага РАУС накіраваў жыхара Смаргоні Сяргея Цыркуновіча ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) тэрмінам на адзін год. Спадар Цыркуновіч з рашэннем суда не пагадзіўся і напісаў касацыйную скаргу ў абласны суд. Маўляў, накіраванне ў ЛПП – гэта парушэнне яго права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (арт.9), гарантаванае Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах… Першае. Ён будзе ўтрымлівацца ў паднявольным стане і выконваць прымусовую працу – другое! Утрыманне ў ЛПП – факт прыніжаючага годнасць абыходжання – трэцяе. Абласны суд у задавальненні скаргі адмовіў.

Гісторыя атрымала свой працяг: спадара Цыркуновіча выпусцілі з установы датэрмінова за добрыя паводзіны – і ён падаў скаргу на парушэнне сваіх правоў у Камітэт ААН. Нагадвае пра парушэнне сваіх правоў і просіць рэкамендаваць Рэспубліцы Беларусь адмяніць Закон “Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах утрымання ў іх”. Кажа пра страчаны ім заробак у сувязі са звальненнем пры накіраванні ў ЛПП.

Нашы правы і абавязкі – увогуле тэма балючая. У гісторыі з ЛПП ёсць яшчэ такі важны нюанс, як сям’я. Хтосьці ўзрадуецца таму, што хуліганісты родзіч сыдзе з хаты і дасць пажыць трохі спакойна. Хтосьці засмуціцца. Хтосьці не адразу зразумее – радавацца або засмучацца…

І тут яшчэ адна жыццёвая гісторыя. Прыйшоў муж дадому п’яны – жонка тэлефануе ў міліцыю, а потым заяву піша. Потым яны мірацца (жонка ж таксама не без граху – злоўжывае!) і хутка забываюцца пра гэты “сумны” эпізод сумеснага жыцця. Пераязджаюць у вёску са сталіцы, гадуюць дзіця, муж пачынае працаваць і зарабляць добрыя грошы… У гарадку побач. І вось тут за ім такі прыходзіць міліцыя. Што маем далей? Год ЛПП. А жонка гадуе дзіця адна – без працы і без грошай. Пытанне “што гэта было і каму патрэбна?” падвісае ў паветры…

Дар'я Ліс, «Радыё Рацыя»

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях