24 апреля 2024, среда, 3:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Даўгаўпілс – былая сталіца ЛітБел ССР

6
Даўгаўпілс – былая сталіца ЛітБел ССР

Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Даўгаўпілс (да 1920 года Дзвінск) – горад рэспубліканскага падпарадкавання ў Латвіі, другі па велічыні і значэнні пасля сталіцы Рыгі, перадае («Радыё Рацыя» https://www.racyja.com/vandrouki/daugaupils-bylasya-stalitsa-litbel-ssr/).

Быў заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства. Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. З’яўляўся цэнтрам Інфлянцкага ваяводства. У 1582 годзе атрымаў Магдэбургскае права. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з’яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.

З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з’яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай. Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расеяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (з латышскай мовы „Замак на Даўгаве”).

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях