29 марта 2024, пятница, 10:26
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дэмакратычны трыюмф Пазьняка

3
Дэмакратычны трыюмф Пазьняка

30 гадоў таму ў Вільні адбыўся Ўстаноўчы зьезд БНФ.

24–25 чэрвеня 1989 году ў Вільні прайшоў Устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне». На ім прысутнічала каля 400 дэлегатаў. Правесьці зьезд у Менску не дазволіў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР, перадае «Радыё Свабода».

Чаго дамагаліся адраджэнцы

Зьезду ў віленскім Палацы прафсаюзаў папярэднічаў Устаноўчы сход беларускага гістарычна-асьветнага таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі» 19 кастрычніка 1988 году. На ім на прапанову Зянона Пазьняка быў утвораны аргкамітэт БНФ «Адраджэньне». Прынятая тады праграмная заява дэкляравала курс на сувэрэнітэт Беларусі, дэмакратычныя рэформы, нацыянальнае адраджэньне, абарону правоў чалавека. БНФ станавіўся першай рэальнай альтэрнатывай камуністычнай партыі.

Напачатку рух БНФ уяўляў сабой аб’яднаньне нефармальных культурніцкіх суполак і грамадзянаў, якія выступалі найперш за адраджэньне беларускай мовы і культуры. Але на ўстаноўчым зьезьдзе ўжо ўздымаліся і палітычныя пытаньні. Быў ухвалены Статут, які ў разьдзеле «Сувэрэнітэт» утрымліваў патрабаваньне дакладных юрыдычных гарантый права выхаду Беларусі са складу СССР, вяршэнства законаў БССР на яе тэрыторыі, рэальнага сувэрэнітэту як найважнейшай умовы існаваньня нацыі.

Іншыя разьдзелы — «Дэмакратыя. Правы чалавека», «Эканоміка», «Сацыяльная справядлівасьць», «Ахова здароўя», «Экалёгія», «Нацыянальнае пытаньне», «Мова», «Культура», «Адукацыя і навука», «Рэлігія і грамадзтва», «Этыка і маральнасьць». Таксама зьезд прыняў ухвалы «Аб пераадоленьні вынікаў Чарнобыльскай катастрофы», «Аб палітычным плюралізьме», «Аб беларускай нацыянальнай сымболіцы», «Аб дзяржаўнасьці беларускай мовы» ды інш.

Дэмакратычны трыюмф Пазьняка

На пасаду старшыні Сойму БНФ абсалютнай бальшынёй галасоў быў абраны Зянон Пазьняк, аўтарытэт якога тады быў бясспрэчны. Яго намесьнікамі сталі Юрась Хадыка і Міхась Ткачоў.

За год да таго ў газэце «Літаратура і мастацтва» зьявіўся артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва пра масавыя расстрэлы ва ўрочышчы Курапаты. Гэта ўзрушыла грамадзтва, адбыліся мітынгі, улада была вымушаная стварыць урадавую камісію па расьсьледаваньні расстрэлаў у Курапатах.

Дэлегатам зьезду быў археоляг Мікола Крывальцэвіч — адзін з заснавальнікаў «Мартыралёгу Беларусі», удзельнік раскопак у Курапатах, навуковы экспэрт па эксгумацыі масавых пахаваньняў.

«Непазьбежнасьць зьменаў адчувалася ўсю другую палову 1980-х, у так званую гарбачоўскую эпоху, — кажа ён. — Плюс фактар таго, што адбылося ў Польшчы з узьнікненьнем руху „Салідарнасьці“. Ну і, безумоўна, трагічныя падзеі ў Чарнобылі, адкрыцьцё Курапатаў — усё гэта былі прыступкі да разуменьня таго, што ідзе кансалідацыя ў грамадзтве. Нездарма на гэтай хвалі ўзьнікае ўвесь дэмакратычны рух, які групаваўся вакол БНФ. Таму тое, што адбылося ў чэрвені 1989-га ў Вільні, — заканамерны вынік і пачатак новага этапу дэмакратызацыі Беларусі».

Грамадзкая хваля падтрымкі

Грамадзкая актыўнасьць давала пра сябе знаць цягам усяго 1989 году. 19 лютага аргкамітэт БНФ наладзіў першы апазыцыйны мітынг у Беларусі пад нацыянальнымі сьцягамі на менскім стадыёне «Дынама». Сорак тысяч яго ўдзельнікаў прынялі рэзалюцыю, якая патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю кампартыі. У тым жа годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрымцы БНФ абіраюцца ў Вярхоўны Савет СССР.

Наступным крокам сталі выбары ў прадстаўнічыя органы ўлады БССР. Вынікам стала зьяўленьне ў парлямэнце фракцыі БНФ — 27 з 345 дэпутатаў. Гэтыя людзі склалі ядро дэмакратычнай апазыцыі, ініцыяваўшы прыняцьцё Дэклярацыі аб сувэрэнітэце і ўрэшце абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, правядзеньне палітычных і эканамічных рэформаў, вяртаньне беларускай гістарычнай сымболікі.

Аднак ня ўсе палітычныя эліты былі ў захапленьні ад пераразьмеркаваньня сілаў. Так, у 1992 годзе ўлады праігнаравалі ініцыяваную БНФ кампанію за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету: нягледзячы на сабраныя 450 000 подпісаў грамадзян, кіраўніцтва парлямэнту адмовілася прыняць адпаведную пастанову.

З абраньнем на прэзыдэнцкую пасаду Аляксандра Лукашэнкі палітычная сытуацыя ўскладнілася. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях