19 апреля 2024, пятница, 15:56
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Свята да Дня народзінаў Васіля Быкава пройдзе ў новым фармаце

Свята да Дня народзінаў Васіля Быкава пройдзе ў новым фармаце

95-ыя ўгодкі з Дня нараджэння Васіля Быкава плануюць адзначыць у вёсцы Бычкі Ушацкага раёна 22 чэрвеня.

Штогод імпрэзу ў гонар беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Васіля Быкава традыцыйна ладзіў Рух “За свабоду” і Віцебскае аддзяленне “Таварыства беларускай мовы” , паведамляе racyja.com.

Але, як кажуць арганізатары, сёлета адбудзецца перафарматаванне гэтага свята і, магчыма, уручэння прэміі імя Васіля Быкава “За свабоду думкі” на імпрэзе не будзе.

Як кажа сябра Рады Руху “За свабоду” Хрыстафор Жаляпаў з Віцебска, сёлета Рух “За свабоду” – адзіны арганізатар свята.

– Фармат будзе троху іншы ў тым плане, што раней была афіцыйная частка на пляцоўцы каля дома-музея, а пасля другая частка была на тэрыторыі хаты, дзе калісьці была школа і дзе вучыўся Быкаў. Зараз усё будзе на тэрыторыі, дзе была школа. Гэтая хата ў прыватнай уласнасці і людзі прадастаўляюць памяшканне і тэрыторыю для таго, каб там правесці свята. Таму першай часткі не будзе, усё астатняе будзе, як было заўсёды.

Нагадаем, лаўрэатамі прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, літаратары і палітыкі Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч, рэжысёр Валер Мазынскі, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, журналіст Глеб Лабадзенка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях