28 марта 2024, четверг, 22:47
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Маці дзвюх дачок: Вучыцца ў беларускім класе прэстыжна

7
Маці дзвюх дачок: Вучыцца ў беларускім класе прэстыжна
Фота: Радыё Рацыя

Ідэю беларускамоўных класаў трэба падтрымліваць.

У тым, што вучыцца ў беларускім класе прэстыжна, упэўнена маці дзвюх беларускамоўных дачок з Баранавіч Таццяна Малашчанка. Класы невялікія, шмат увагі на ўроках настаўнікаў, адчуваецца сямейная абстаноўка. Дзеці стараюцца навучацца добра. І тое, што даюцца беларускамоўныя класы вялікімі высілкамі, адыходзіць на другі план, распавядае «Радыё Рацыя» Таццяна Малашчанка:

– Калі першы клас адкрыўся ў гэтым садку, дзе не чулі беларускага слова ніколі, думалі, што там за дзеці. А калі пачаліся адкрытыя ўрокі, і загадчыца, і метадысты паглядзелі, якія гэта дзеці. Усе былі проста ў захапленні ад гэтых дванаццаці дзетак. Абставіны, самі варункі ў гэтым класе больш хатнія, чулыя і сяброўскія.

Паводле Таццяны Малашчанкі, моцныя дзеці як у класе малодшай дачкі Багуславы, так і ў старэйшай Ядвігі. Ідэю беларускамоўных класаў трэба падтрымліваць, але для гэтага патрэбна жаданне чыноўнікаў. У гэтым годзе з’явіўся новы змагар за адкрыццё першага беларускамоўнага класа Генадзь Яскевіч. Пакуль створана група з 6 чалавек. Ёсць спадзяванне, што клас будзе створаны.

Фота: Радыё Рацыя
Написать комментарий 7

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях