20 апреля 2024, суббота, 5:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Басовішча 2019»: апошнія прыгатаванні да юбілейнага фестывалю

«Басовішча 2019»: апошнія прыгатаванні да юбілейнага фестывалю

Хутка пачнецца 30-ты, юбілейны, фестываль музыкі маладой Беларусі.

Адкрые канцэртную праграму ў Барыку конкурс маладых гуртоў і першым з іх на сцэну выйдзе ATESTA. Кажа «Радыё Рацыя» клавішнік згаданага гурта Максім Івашын:

-“Басовішча” для нас, музыкаў, заўжды было непараўнальнай нагодай выступіць на сапраўды еўрапейскай сцэне, у еўрапейскіх умовах. І мне вельмі цёпла, што ў пэўныя моманты, гэта тычыцца „Басовішча” пачатку 2000-х гадоў, фестываль стаў месцам спаткання Захаду і Усходу, – ужо прабачце за такую банальнасць. Гэтаму сведкі файныя, вядомыя польскія і не толькі гурты, якія тут выступалі. Але вось атрымалася так, як атрымалася.

На юбілейнае, 30-е «Басовішча» прыехалі і людзі, якія не планавалі быць у Гарадку ў гэтыя дні. Да такіх адносіцца і валанцёрка фестывалю Аляксандра Ільюкевіч. Дзяўчына большасць жыцця правяла ў Нямеччыне, і толькі мінулы год пражыла ў Беларусі, у Гародні. На «Басовішча» сёлета Аляксандра прыязджаць не планавала, але пэўныя абставіны прымусілі яе тэрмінова прыехаць на Падляшша на фестываль.

– Я ўжо вярнулася ў Нямеччыну пасля Гародні. Прабыла там восем месяцаў. І ў мяне ўжо быў кантракт на працу на ліпень. Але калі я пачула, што гэта апошняе “Басовішча”, я вырашыла, што праца будзе кожны год, а тут не зразумела, ці будзе яшчэ “Басовішча”. Было б шкада прапусціць. Таму я вырашыла кантракт закрыць і прыехаць на «Басовішча».

Калі летась Аляксандра прызнавалася, што ведае мала беларускіх гуртоў, дык цяпер за год стала добра разбірацца ў беларускай музыцы.

Пачатак канцэртнай праграмы ў 17:30 па-польскім часе. Сярод выступоўцаў Крама, Ilo&friends, Relikt, Znicz, Dzieciuki, NaviBand, Лявон Вольскі, B:N ды іншыя. Арганізатары прыгатавалі таксама цікавыя спадарожныя мерапрыемствы, галоўныя з якіх пройдуць у суботу. Фестываль будзе доўжыцца два дні.

Сёлетняе „Басовішча”, па-словах арганізатараў, можа стаць апошнім.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях