28 марта 2024, четверг, 19:19
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дакумент апошняга караля Рэчы Паспалітай выставілі ў Берасці

Дакумент апошняга караля Рэчы Паспалітай выставілі ў Берасці

У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё восьмай выставы праекта «12 артэфактаў».

Праект прымеркаваны да 1000-годдзя Берасця, перадае «Радыё Рацыя».

«Наведвальнікам прадставілі арыгінал «Прэзента караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага Пятру Катовічу на пасаду святара ўніяцкай царквы ў вёсцы Чаравачыцы Берасцейскага павету, складзены 11 лістапада 1782 году ў Варшаве», – паведамляе Facebook-суполка “А/я Брест”.

Падрабязней пра экспанаты праекта кажа загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзелу музея Ніна Кірылава:

– Рэчы разныя па свайму паходжанню, прызначэнню, часу ўзнікнення, легендзе. Але іх аб’ядноўвае адна вельмі важная акалічнасць – гэтыя ўсе прадметы звязаныя з гісторыяй і культурай горада Берасця.

Праект пачаўся ў студзені 2019 і разлічаны на год. Кожны месяц, але тэрмінам на адзін тыдзень, у Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі выстаўляюцца па адным з экспанатаў, схаваных у фондах установы. Падбор экспанатаў, якія прадстаўляюць у праекце, ажыццяўляўся супрацоўнікамі музею.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях