18 сентября 2019, среда, 4:47
Мы в одной лодке
Рубрики

У Купалаўскім тэатры ўзгадаюць творчасць Міхала Анемпадыстава

1
У Купалаўскім тэатры ўзгадаюць творчасць Міхала Анемпадыстава

На сцэне тэатра з’явіцца праект «Колер Беларусі».

На сцэне Купалаўскага тэатра з’явіцца праект па матывах творчасці Міхала Анемпадыстава.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў актор і рэжысёр Раман Падаляка, вядомы гучнай пастаноўкай «Радзіва Прудок» па кнізе Андрэя Горвата, паведамляе racyja.com.

– Мне б хацелася зрабіць да канца наступнага года нейкую кампазіцыю па візуальных творах Міхала Анемпадыстава. Я хацеў бы зрабіць такую рэч, пад умоўнай назвай «Колер Беларусі», якая б аб’яднала яго вершы, карціны, песні і ўспаміны пра яго.

Беларускі мастак, дызайнер, паэт, культуролаг і мастацтвазнавец Міхал Анемпадыстаў памёр у студзені 2018-га – яму было 53 гады. Шырокай публіцы найперш вядомы як аўтар ідэі і тэкстаў (апроч двух народных) культавага беларускамоўнага музычнага праекта – рок-мюзікла «Народны альбом», што выйшаў у 1997 годзе.