19 апреля 2024, пятница, 11:32
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Фотафакт: Унучкі Якуба Коласа прынялі ўдзел у Коласаўскіх чытаннях

Фотафакт: Унучкі Якуба Коласа прынялі ўдзел у Коласаўскіх чытаннях

Коласаўскія чытанні прайшлі ў Слоніме.

У Слоніме адбыліся Коласаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю з дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа, перадае «Радыё Рацыя».

У Коласаўскіх чытаннях прынялі ўдзел навукоўцы, пісьменнікі, бібліятэкары, а таксама ўнучкі Якуба Коласа Марыя і . Пра гісторыю Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа распавядала яе дырэктарка Тамара Гайдук. Пра Слонім і наваколле праз прызму гістарычных дакументаў, паданняў і даследаванняў прысутныя даведаліся ад Таццяны Кузьмініч – намесніцы дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вера і Марыя Міцкевіч распавядалі пра род Камінскіх у жыцці Якуба Коласа і пра Коласаву спадчыну ў бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане.

Аляксандр Крыжэвіч і Сяргей Чыгрын на канкрэтных прыкладах і захапляльна расказалі пра сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай, а таксама пра Якуба Коласа ў творчасці слонімскіх літаратараў. Доктар філалагічных навук, прафесар Алесь Бельскі прэзентаваў кнігу пра Алега Лойку “Чалавек з сонечнай усмешкай”, які шмат даследаваў творчасць народнага песняра.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях