19 апреля 2024, пятница, 14:53
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Мікола Салянік у залі cуда прыкаваў сябе ланцугом

4
Мікола Салянік у залі cуда прыкаваў сябе ланцугом

Як актывiста судзiлi за любоў да Радзімы.

Судовае паседжанне, якое ірве шаблоны прайшло ў Гародні. Абласны суд павінен быў разглядаць скаргу грамадзяніна Беларусі Міколы Саляніка, сябра Беларускага Нацыянальнага кангрэсу, на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які аштрафаваў Міколу Саляніка за ўдзел у акцыі беларускіх грамадзянаў у абарону незалежнасці Беларусі. Гэты абсурдны прысуд Мікола Салянік будзе гатовы адстойваць нават калі давядзецца звяртацца ў міжнародныя структуры Аб’яднаных Нацыяў, паведамляе racyja.com.

Перад пачаткам паседжання, якое з невядомых прычынаў затрымалі на 15 хвілінаў, Мікола Салянік у залі паседжанняў зрабіў перфоманс, прыкуўшу сябе да балясіны трыбуны памяшкання. Суддзя абласнога суда Гародні Ігар Собалеў, які вёў разляд скаргі, адрэагаваў на пратэст Міколы Саляніка, які абвесціў галадоўку і адмову адамкнуць замок ад повязі ланцуга, які сашчапіў ягоную шыю з судовай мэбляю, наступным чынам: ён зрабіў перапынак, а пасля правёў працэс у іншай залі паседжанняў.

Кажа праваабаронца „Вясны” Віктар Сазонаў:

– Не зразумела і крыўдна, чаму яго судзяць, калі ён выйшаў змагацца за тое, за што загінулі яго продкі – за незалежнасць краіны. Салянік пайшоў на крайнія рэчы, пайшоў на пратэстныя рэчы – ён прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі і ён абвешаў сябе рознымі атрыбутыкамі. Усё гэта, безумоўна, зроблена для таго, каб прыцягнуць увагу да гэтага абсурду, які робіцца з судом, і каб людзі звярнулі на гэта ўвагу, каб звярнулі на гэта ўвагу суддзі, каб звярнулі на гэта ўвагу сілавікі, якія прымаюць удзел у затрыманні.

У выніку, супрацоўнік міліціі ў званні капітана, якому суд загадаў выдаліць Саляніка з залі паседжанняў, выклікаў пажарнікаў і хуткую медычную дапамогу. Першую для таго, каб адрэзаць ланцуг ад балясіны – не ад самога пратэстоўца. Другую службу – памерыць ціск і аказаць медычную дапамогу, бо Мікола – інвалід сардэчнік. Але праз некаторы час прыехалі асобы ў масках, якія завезлі Міколу ў Ленінскі РАУС.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях