28 марта 2024, четверг, 18:45
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Мiнску адбудзецца прэзентацыя кнiгi «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

2
У Мiнску адбудзецца прэзентацыя кнiгi «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

Аўтар кнiгi мяркуе, што яе мусіць прачытаць кожны беларус.

У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі», паведамiлi сайту Сharter97.org арганiзатары мерапрыемства.

У часе пахаваньня Каліноўскага і яго паплечнікаў у Беларусі вялося шмат дыскусіяў пра Кастуся: наш ці ня наш, герой ці не герой, любіць ці не любіць. Новая кніга падводзіць рысу пад гэтымі спрэчкамі і расстаўляе ўсе кропкі над «і». Сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова – кароткая гісторыя беларускай ідэнтычнасьці. Кніга, якую мусіць прачытаць кожны беларус.

Уваход вольны.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях