18 апреля 2024, четверг, 7:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Як палескія настаўнікі апынуліся ў авангардзе барацьбы з саветамі

2
Як палескія настаўнікі апынуліся ў авангардзе барацьбы з саветамі
Иллюстрационное фото

Гісторыя суправціву з лясоў і багнаў.

Новы, 1945 год, пачаўся ў некаторых рэгіёнах сучаснай Берасцейскай вобласці з невялікіх акцый анысавецкага падполля. Гэта не столькі замінала будаўніцтву савецкіх і партыйных органаў, колькі раздражняла бальшавікоў, пры чым на самім версе, передае «Радыё Рацыя».

На канец студзеня ў Менску прызначылі адмысловую нараду ЦК Кампартыі Беларусі па сітуацыі на Палессі, асабліва ў Дзівінскім раёне (цяпер частка Кобрынскага раёна). Канечне, раздражняла і адцягвала пэўныя сілы, бо на той момант ужо падыходзіў завяршаючы этап вайны.

У самім разгары была Вісла-Одэрская стратэгічная наступальная аперацыя, разглядаліся варыянты ўзяцця Берліна ў лютым ды ўвогуле кіраўнікі краін антыгітлераўскай кааліцыі абмяркоўвалі будучае Еўропы, а тут нейкія антысаветчыкі ў палескіх лясах і багнах.

Пад ударам савецкія актывісты і чыноўнікі 1 студзеня 1945 года антысавецкая група ў колькасці 20 чалавек увайшла ў вёску Ліпава, што ў цяперашнім Дзівінскім сельскім савеце.

Пад іх увагу трапіла мясцовая школа, а менавіта ўнутры будынку знішчалі ўсю савецкую літаратуру, плакаты і сцягі. Пасля схапілі старшыню мясцовага сельсавета таварыша Сярэдзіча і сакратара Куліковіча. Шанец выпаў так, што партыйцы змаглі збегчы.

6 студзеня ў вёсцы Павіцце (сучасны Кобрынскі раён) з’явілася каля дзясятка ўзброеных падпольшчыкаў. Яны высачылі актывіста савецкай аховы Архіпа Брышценя і забралі з сабой. Як стала вядома пазней, яго пакаралі смерцю за дапамогу бальшавікам.

11 студзеня ў вёсцы Дарапеевічы (цяпер Маларыцкі раён) антысавецкія партызаны злавілі Філімона Карэньку – старшыню Чэрнінскага сельсавета (у наш час Берасцейскі раён). Пасля допыту яго абвінавацілі ў будаўніцтве савецкіх органаў улады і расстралялі.

Баі ў Дзівінскім раёне

Пад раніцу 13 студзеня ў раёне савецкія актывісты заўважылі вялікі атрад падпольшчыкаў – каля 300 чалавек. Неўзабаве пад Дзівінам адбылася сутычка з мясцовым гарнізонам Чырвонай Арміі. Бой быў не працяглы і без ахвяраў па абодва бакі.

Антысавецкі атрад адступіў, але ўжо на наступны дзень, 14 студзеня, яго заўважылі побач з хутарам Агароды. Гэта прыблізна 5 кіламетраў ад тагачаснага раённага цэнтра. З Дзівіна ў зону размяшчэння антысавецкіх партызан накіравалі чакістаў і чырвонаармейцаў. Бой цягнуўся напрацягу пяці гадзін. У выніку загінулі 2 жаўнеры ЧА і 2 атрымалі цяжкія раненні. Атрад здолеў прабіцца ў лес, пераслед выніку для чакістаў не даў.

Пад носам у НКУС

Недзе ў сярэдзіне студзеня 1945 года ў Дзівіне, а гэта нагадаем тады райцэнтр, чакістаў напаткаў поспех – выяўлена антысавецкая суполка з 16 чальцоў ва ўзросце ад 17 да 57 гадоў. З іх ажно 7 настаўнікаў.

Суполка займалася выключна агітацыйнай справай – распаўсюджвала ўлёткі, плакаты і іншую літаратуру з заклікам да барацьбы з савецкай уладай. На допытах у НКУС аніхто з удзельнікаў арганізацыі не адмовіўся ад сваёй дзейнасці і пацвердзілі, што з’яўляюцца ворагамі бальшавізма.

Увогуле па інфармацыі раённага аддзялення НКУС, па стане на студзень 1945 года ў Дзівіне за антысавецкую дзейнасць арыштавана 60 чалавек і 300 узята на ўлік, як недабранадзейныя. Гэты поспех з выкрыццём антысавецкай групы агітатараў, якая дзейнічала пад носам у НКУС, будзе ўлічаны на паседжанні ЦК КП(б)Б у Менску напрыкацы студзеня, але не зменіць негатыўнага стаўлення кіраўніцтва БССР да сітуацыі на Палессі, а пра гэта пазней…

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях