25 апреля 2024, четверг, 14:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Уладзімір Някляеў: Ні ў які суд я болей не пайду

25
Уладзімір Някляеў: Ні ў які суд я болей не пайду
Уладзімір Някляеў

Паэт i палiтык падзякаваў усiм, хто падтрымаў яго на мінулым судзе.

Аб гэтым паэт i адзiн з лiдараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса Уладзімір Някляеў напiсаў у "Фэйсбуку":

- Дзякую ўсім, хто прыйшоў падтрымаць мяне на мінулым судзе!

Тры суды наперадзе (першы заўтра, 10-га, другі –13-га студзеня), але ні ў які суд я болей не пайду. Там не суддзі, а судовыя выканаўцы, і няхай яны выконваюць тое, што ім загадваюць, без мяне і без вас – не марнуйце час.

Яшчэ раз дзякуй!

Нагадаем, што cёння паэта i палiтыка аштрафавалi за ўдзел у акцыi ў абарону незалежнасцi на 30 базавых (810 рублёў).

Написать комментарий 25

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях