19 апреля 2024, пятница, 3:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Вільні беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

1
У Вільні беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

Беларусы Літвы наведалі месца пахавання лідэра паўстаньня 1863-1864 гадоў.

1 лістапада, у дзень Усіх Сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць героя Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні, перадае «Радыё Свабода».

Беларусы Літвы наведалі капліцу на могілках Росы і ўсклалі кветкі да труны Каліноўскага.

«Мы прыйшлі з нашым бел-чырвона-белым сьцягам. Такім чынам мы хочам падзякаваць яму і паказаць, што мы яго памятаем», — сказала беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук.

Дзякуючы Каліноўскаму ў паўстанцкіх аддзелах у Беларусі быў самы высокі адсотак сялян сярод усіх паўстанцаў. Захоплены ў студзені 1864 году, ён быў пакараны сьмерцю на Лукіскім пляцы ў Вільні. Напярэдадні пакараньня сьмерцю Каліноўскі напісаў «Лісты з-пад шыбеніцы» на беларускай мове, якія сталі яго палітычным запаветам. Беларусы прызнаюць Каліноўскага нацыянальным героем, які змагаўся за незалежнасьць і беларускую мову, а таксама сымбалем супраціву Расеі.

Некалькі гадоў таму на Замкавай гары ў Вільні былі знойдзеныя парэшткі Канстанціна Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і іншых паўстанцаў. Летась у лістападзе адбылося іх урачыстае пахаваньне прайшло з удзелам найвышэйшых прадстаўнікоў Літвы і Польшчы, а таксама дзяржаўных дэлегацый Беларусі, Латвіі і Ўкраіны.

У цырымоніі прынялі ўдзел і тысячы беларусаў, якія прыехалі з гэтай нагоды ў Вільню.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях