29 марта 2024, пятница, 9:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Алег Латышонак: Слуцкае паўстанне — беспрэцэдэнтная з’ява найноўшай гісторыі Беларусі

Алег Латышонак: Слуцкае паўстанне — беспрэцэдэнтная з’ява найноўшай гісторыі Беларусі

Варта памятаць сапраўдных герояў Беларусі.

З 27 лістапада 1920 году Случчына крыху больш за месяц трымала абарону ад бальшавікоў.

Адмысловая лекцыя да 100-годдзя Слуцкага Збройнага Чыну прайшла ў анлайн-фармаце. Аб гэтым «Радыё Рацыя» распавёў прадстаўнік беларускай меншасці ў Польшчы, прафесар Алег Латышонак.

– Гісторыяй не толькі Слуцкага паўстання, але і БНР, займаецца толькі некалькі чалавек. І гэта прычына таго, што мы не ведаем, хто быў камандзірам палка, не гаворачы пра тое, хто быў у радах гэтых палкоў. Хачу заклікаць, каб 27 лістапада, калі ўжо сцямнее, паставіць свечку, запаліць знічку ў вакне ў памяць паўстанцаў і ўсіх, хто змагаўся за Беларусь.

Слуцкае паўстанне ўспыхнула пасля чутак аб перадачы гэтых зямляў бальшавікам. Пасля падаўлення паўстання народная памяць аб супраціве Случчыны вынішчалася праз масавыя рэпрэсіі, у тым ліку высылкі ў Сібір.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях