29 марта 2024, пятница, 9:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Знайшлося фота філосафа Ігната Абдзіраловіча

2
Знайшлося фота філосафа Ігната Абдзіраловіча

Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу».

Першае праграмнае філасофскае эсэ беларускага нацыянальнага руху называлася «Адвечным шляхам». Напісаў яго ў 1921 годзе 25-гадовы Ігнат Канчэўскі (псеўданім — Ігнат Абдзіраловіч).

Праз паўтара года ён памёр, 26-гадовым. Яго эсэ застаецца актуальным, моладзь па-ранейшаму ім зачытваецца, гэта адзін з любімых твораў для аналізу ў студэнтаў. Рэдкае візіянерствa, пiша nn.by.

«Беларусь — гэта граніца паміж Усходам і Захадам», — пісаў Канчэўскі.

Галоўнай мэтай народа Канчэўскі лічыў дзяржаўную незалежнасць. Адной з галоўных перашкод для раскрыцця людскога патэнцыялу лічыў бюракратычную сістэму дзяржавы і дух «канцылярыі». Цывілізаваны шлях вырашэння грамадскіх праблем бачыў у вольнай творчасці, непрымусовых формах сацыяльнага аб'яднання людзей, у выбары «трэцяга, сялянска-рамесніцкага шляху вольных брацтваў і кааперацыі — паміж дзікім капіталізмам і тыранічным сацыялізмам».

Аўтар «Адвечным шляхам» доўгі час заставаўся «чалавекам без вобразу». Ягоныя фотаздымкі былі невядомыя. І вось фота знайшлося!

Ігнат Канчэўскі ў 1915-1917 гадах вучыўся ў Маскоўскім ўніверсітэце, гэтае фота паходзіць з яго ўніверсітэцкай справы. Фота знайшоў расійскі гісторык Ігар Барынаў у Цэнтральным дзяржаўным архіве Масквы.

фота: nn.by
Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях