28 марта 2024, четверг, 14:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцягам

Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцягам

30 гадоў таму амаль усе раёнкі выдаваліся па-беларуску.

Каля трыццаці гадоў таму ўсе раённыя газеты Рэспублікі Беларусь выдаваліся вось так, як слонімская грамадска-палітычная і інфармацыйная раённая газета «Слонімскі веснік», піша для «Радыё Рацыя» Барыс Баль.

Гэты нумар выйшаў напрыканцы 1991 года. На першай старонцы газеты быў Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцяжком. І ніхто за гэта не біў журналістаў, мастакоў, чытачоў, ніхто не саджаў іх у турмы, не калечыў людзей, не забіваў. Бо жыла Беларусь, адраджаліся яе мова, культура, гісторыя. Амаль усе раёнкі выдаваліся па-беларуску.

Вялікая ўвага на старонках газет надавалася нацыянальнаму адраджэнню, культуры, літаратуры. Ды і наклад, напрыклад, таго ж «Слонімскага весніка» налічваў каля 13 тысяч асобнікаў. Хаця час тады быў няпросты, але мы верылі ў свой народ, у Беларусь, што разам адолеем праблемы і шчасліва будзем жыць, як усе еўрапейцы. Прайшло шмат гадоў, толькі мары беларусаў пакуль так і не ажыццявіліся.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях