24 апреля 2024, среда, 8:02
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У памяць пра Рамана Рашэцкага запалілі лампады

2
У памяць пра Рамана Рашэцкага запалілі лампады

Людзі запалілі лампады насупраць пад’езда дома дзе пражываў актывiст разам з сям’ёй.

Некалькі дзесяткаў чалавек вечарам у пятніцу сабраліся непадалёк ад дому №13 што па вуліцы Дуброўскай у Берасці, перадае «Радыё Рацыя».

Нагода — заўчасная смерць актывіста Рамана Рашэцкага, навіна пра якую агаломшыла карыстальнікаў пратэстных Telegram-каналаў горада і сяброў. На імправізаваным зборы людзі сабралі сродкі для дапамогі сям’і мужчыны, які гадаваў 4-х дзяцей і перадалі іх ягонай сястры. Яна і распавяла пра афіцыйную прычыну смерці, спаслаўшыся на заключэнне брыгады хуткай медыцынскай дапамогі:

– Я прыехала да іх, міліцыя ўжо была. Хуткая зафіксавала ў 10:02, што сардэчная недастатковасць. Яны зрабілі ўскрыццё, бо яны да трох гадзін робяць. Сказалі, што заўтра да пяці яны яго прывязуць.

Пазней, людзі запалілі лампады наўпрост насупраць пад’езда дома дзе пражываў Раман Рашэцкі разам з сям’ёй.

„Кватэру актывіста, які сёлета неаднаразова трапляў пад адміністрацыйны арышт і на буйныя штрафы за „палітыку”, можна было пазнаць па вывешаным бел-чырвона-белым сцягу на балконе. Вось літаральна на днях да яго прыходзілі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасць і намякалі на тое што хутка яе забяруць”, – кажа берасцеец Андрэй Шарэнда:

– Ён пытаўся, што з гэтым рабіць, я кажу: „Не трэба адчайвацца, трэба змагацца. Не хвалюйся, мы калі што грошы збяром, выкупім”. Зразумела, што псіхалагічна гэта вельмі ціснула. Будзем спадзявацца, што даследаванне смерці Рамана будзе ўзята пад міжнародны кантроль. Гэта нельга так проста забыць.

Цела Рамана Рашэцкага пакуль не ў сваякоў, хоць развітанне запланавана на нядзелю. Згодна папярэдняй інфармацыі: на 12:40 каля дома дзе ён жыў, па адрасе Дуброўская 13. Пазней — паніхіда ў праваслаўнай царкве па адрасе Беларуская 45. Таксама працягваецца збор сродкаў для дапамогі ягонай сям’і.

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях