22 февраля 2020, суббота, 15:04
Осталось совсем немного
Рубрики

Навальнічны паэт

3
Навальнічны паэт
Уладзімір Някляеў

У Швецыі падчас выступу Някляева 11 лютага прагрымеў гром.

У швецкім горадзе Лунд падчас выступу Уладзіміра Някляева перад студэнцкай моладдзю 11 лютага 2020 г. нечакана прагрымеў гром, піша ў «Фэйсбуку» беларускі літаратар Эдуард Акулін:

Ахвярую Уладзіміру Някляеву

Няма Прарока ў сваёй Айчыне –
зляцеў за мора Страцім-Паэт…
Пярун ударыў з тае прычыны,
таму што вычуў – ёсць канкурэнт…

На плошчы Волі ён з жылаў Мовы,
у плашчанічны упаўшы снег,
крывёй накрэсліў святыя Словы,
што палічылі за страшны грэх…

Бо словы тыя, як бліскавіцы,
скрозь на тырана наводзяць страх,
калі зіхцеюць не ў навальнічных,
а ў непакорных людскіх вачах…

Маліся ж, Ірад, перад дарогай
у беспрытульны іудаў свет…
Ды даравання прасі не ў Бога,
спярша даруе няхай Паэт…

12 лютага 2020 г.