25 апреля 2024, четверг, 2:38
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Каліноўскі першы вылучыў ідэю барацьбы за інтарэсы ліцвінаў-беларусаў»

4
«Каліноўскі першы вылучыў ідэю барацьбы за інтарэсы ліцвінаў-беларусаў»

Сёння — дзень народзінаў нашага нацыянальнага героя.

182 гады таму, 2 лютага 1838 года нарадзіўся Вінцэнт Канстанцін (Кастусь) Каліноўскі, перадае «Радыё Рацыя».

Лідар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, рэвалюцыянер-дэмакрат, публіцыст і паэт, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў з’явіўся на свет у вёсцы Мастаўляны.

У наш час Кастусь Каліноўскі лічыцца адным з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.

Падрабязней кажа доктар гістарычных навук Леанід Ермаковіч: «Ён быў па-сутнасці ў нашай айчыннай гісторыі першы барацьбіт за нацыянальныя інтарэсы свайго народа. Ніхто да яго не вылучаў ідэю барацьбы за інтарэсы менавіта ліцвінаў-беларусаў. Каліноўскі першы вылучыў гэтую ідэю. Змаганне за нацыянальныя інтарэсы азначае, перш за ўсё, барацьбу за нацыянальную свабоду і незалежнасць. А як можна дамагчыся гэтай нацыянальнай незалежнасці? Толькі шляхам барацьбы».

Кастусь Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 году ва ўзросце 26-ці гадоў на плошчы Лукішкі ў Вільні, па рашэнні расейскіх уладаў. Яго парэшткі ды іншых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў выявіліся некалькі гадоў таму на гары Гедыміна ў сталіцы Літвы, на месцы, дзе некалі знаходзілася царская крэпасць. 22 лістапада ў Вільні адбылося ўрачыстае пахаванне Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Аддаць даніну павагі яму можна ў калумбарыі на могілках Росы.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях