29 марта 2024, пятница, 2:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Нацыятворчы сцяг падхапіла моладзь

4
Нацыятворчы сцяг падхапіла моладзь
АЛЕСЬ МАРАЧКІН
ФОТА: CHARTER97.ORG

Вядомы мастак — пра змаганні артыстаў з Мінкультам. 

Знаходжанне ў «чорных спісах», зняццё карцін з выстаў па патрабаванні чыноўнікаў, цэнзура – з усім гэтым сутыкаўся мастак Алесь Марачкін (адзін з заснавальнікаў і першы старшыня творчай суполкі «Пагоня»). Пра тое, як гэта выглядае, паспрабавала зразумець карэспандэнтка «Радыё Рацыя».

Адна з гэтых груп, гэта тыя, хто, як я іх называю ў двукоссі, «падкапытныя», якія не канфліктуюць з уладай, гэта тыя, якія мімікрыруюць, гэта, так бы мовіць, біялагічнае выжыванне. Я іх не ўспрымаю, гэта не мой шлях. Таму што ў нас у Беларусі наперадзе шмат нявырашаных задач. Хаця як краіна Беларусь ужо адбылася. Мы ўдзельнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, ЮНЭСКА. І ў нас не так як у Чарнагорыі 630 тысяч насельніцтва. У нас больш 9-ці мільёнаў. У нас тэрыторыя не такая ўжо й малая. І нам трэба адстойваць свае правы. Дык вось, тое, што робіцца сёння ў краіне, я маю на ўвазе сённяшні рэжым… А рыжым сёння, я магу паўтарыць, злачынны адносна нашай культуры, адносна соцыума, адносна нацыятворчасці. То бок, рэжым не нацыятворчы, а разбуральны. І мы існуем толькі за кошт маладых сіл і нашых волатаў, якія былі да нас, якія тварылі Беларусь, якія былі нацыятворчыя. І гэты сцяг падхапіла моладзь, і толькі дзякуючы ім мы існуем і мы змагаемся і будзем змагацца. Таму што сёння этап русіфікацыі надзвычай пачварны. У мяне ёсць чатырохрадкоўе: «Гняздо самі звілі. Селі. Абруселі. Абруселі». Я належу да мастакоў з сённяшняга пункту гледжанне непаспяховых. Я не ўпісваюся ў маштаб сённяшняга рэжыму, сённяшняга разумення. Я не ўпісваюся па прычыне таго, што бачу шмат хібаў, шмат недаробак, я бачу, што не па тым шляху мы ідзем, а перадусім крытэрый адзін – гэта беларушчына.

Я «чорнаспісачнік». Нават у савецкія часы мае працы былі ў пастаянных экспазіцыях Нацыянальнага музея, а калі прыйшоў мудры ў двукоссі гісторык, то ўсе гэтыя чыноўнікі з Міністэрства культуры, яны бачаць, што я непадуладны, і яны стараюцца творы мае не паказваць. І перад візітам галоўнага начальніка краіны твор з пастаяннай экспазіцыі, карціна назывецца «Вераніка і Максім», яна прысвечана Максіму Багдановічу, быў зняты. І гэтак далей. І гэтак далей.

Там, відаць, і Алесь Пушкін, і Генадзь Драздоў… Але каб сказаць, што суцэльная чорная лінія ішла, яе няма, але цензура ёсць. У 2014 годзе, калі ўзняўся гэты канфлікт, а фактычна напад Расеі на Украіну, я напісаў карціну, яна называецца «Навала». Яна ўжо была на выставе. Але яе знялі. Прытым здымаюць кіраўнікі Саюза мастакоў сваімі ж рукамі. Мастакі здымаюць. І толькі адзін чалавек пры кіраўніцтве, гэта светлай памяці Сяржук Цімохаў, каторы быў адказны за выставы, ён павёў сябе, ва ўсякім разе, так, як належыць. Яму патэлефанавалі з Міністэрства культуры, відаць, нейкія людзі, якія сочаць за творчасцю мастакоў, і яны сказалі, што Марачкіна Аляксея Антонавіча трэба зняць такія і такія карціны. І я сказаў Сяржуку, што тады ўсю выставу сваю здыму, няхай запытае паперу, па якой прычыне трэба зняць тыя карціны. Нічога не адказалі. Так карціны і засталіся на выставе. Але апошнім часам у нас выхавалі пакаленне «кабы чаго не было», лепей мы самі самацынзурай зоймемся.

На дадзены момант творы Аляксея Марачкіна ў межах выставы «Зацменне» можна пабачыць на вольнай пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» у Менску (вул. Ложынская, 16)

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях