19 апреля 2024, пятница, 17:05
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У Ізраілі распачаўся беларускі год

У Ізраілі распачаўся беларускі год

Традыцыйна беларускі год распачаўся ў Ерусаліме ля Сцяны Плачу з Малітвы за Беларусь.

Як звычайна акцыя праходзіць ва ўгодкі прыняцця другой ўстаўной граматы.

У гэтым годзе яна супала з 103 угодкамі Дня Беларускага Значка. Малітва пераходзіла пад дэвізам „Супраць маскоўскай акупацыі і маскоўскага антысемітызму – За Нашу й Вашу Свабоду” , паведамляе racyja.com.

Акцыю праводзіў каардынатар ізраільскай суполкі Руху салідарнасці „Разам” Барыс Давід Балтэ.

Ён заявіў: „Сёння, калі над Беларуссю вясіць пагроза ліквідацыі Незалежнасці, калі знічтажаецца беларуская мова, калі ў Ізраілі маскоўцы вядуць антысеміцкую кампанію, калі маскоўцы з ісламістамі і левымі рыхтуюцца захапіць уладу, калі паўсюль адчай і трывога, правіца нашых народаў і дзяржаў павінна даць адпор і зрабіць альтэрнатыву маскоўшчыне і папулізму. »

Па юдэйскай традыцыі ў гонар 102-й гадавіны ўтварэння БНР былі зачытаны 103 псальмы, і ў гонар 103-й гадавіны пачатку беларускай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі былі зачытаны 104 псальмы. Выканан гімн Ізраіля „Аціква” (Надзея) ды гімн Беларусі „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Наступнае мерапрыемства „Дзень Волі Ля Мора” ў Ашдоде ля помніка Народнага Паэта Беларусі Янкі Купалы. 25 сакавіка, а 18:00, скрыжаванне вуліц Ротшыльд і Мота Гур.

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях