19 апреля 2024, пятница, 8:49
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Драма ў Італіі

26
Драма ў Італіі

Месцаў у рэанімацыях не засталося, пастаўка новых апаратаў штучнага дыхання — пытанне жыцця і смерці.

Штодзень у рэанімацыю ў Ламбардыі адпраўляюць каля 85 пацыентаў з каранавірусам, а месцаў па стане на сёння застаецца каля 15—20, піша італьянскае выданне La Repubblica (пераклад — nn.by).

Італія закупіла для Ламбардыі 113 дадатковых апаратаў інтэнсіўнай штучнай вентыляцыі лёгкіх і 103 — субінтэнсіўнай, яны на дарозе ў Мілан. Але і яны змогуць выратаваць сітуацыю толькі на некалькі дзён. Колькасць хворых у Італіі працягвае расці, як і лічба смяротных выпадкаў.

Каб ратаваць людзей, бальніцы ў Ламбардыі размяшчаюць пацыентаў, каторыя ў цяжкім стане, нават у аперацыйных.

Іншая праблема Ламбардыі — вычарпанне запасу масак. У Еўрасаюзе найбольшыя запасы маюць Нямеччына і Францыя, але спатрэбілася ўмяшанне Еўракамісіі, каб яны знялі забарону на вываз масак у іншыя дзяржавы ЕС.

Ламбардыя — гэта багаты рэгіён на поўначы Італіі з насельніцтвам каля 10 мільёнаў чалавек і цэнтрам у Мілане.

Каранавірус паставіў Еўропу перад праблемамі, з якімі яна ніколі раней не сутыкалася.

Написать комментарий 26

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях