28 марта 2024, четверг, 17:03
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лявон Вольскі анансаваў канцэрт на Дзень Волі анлайн

Лявон Вольскі анансаваў канцэрт на Дзень Волі анлайн

Наведаць канцэрт можна будзе з любой кропкі свету.

Пра гэта беларускi рок-музыка Лявон Вольскі паведаміў у сваім «Фэйсбуку».

«Мы планавалі зладзіць 25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння БНР, паўнавартасны электрычны канцэрт з бясплатным уваходам. Абвясціць яго за пару дзён да даты з асаблівым сюрпрызам, вельмі важным для мяне. Зараз сітуацыя вымушае змяніць і гэтыя планы. Але ўгодкі БНР адкласці немагчыма. Таму мы зайграем вялікі электрычны канцэрт 25 сакавіка, але - у рэжыме #online. Праспяваем найлепшыя песьні, павіншуем адно аднаго, паразмаўляем з вамі — сусветнае сеціва гэтае дазваляе», — напісаў Лявон Вольскі..

«І падорым той самы сюрпрыз, які рыхтаваўся. Да ўсяго, у такога фармату ёсьць свае неацэнныя плюсы - наведаць канцэрт можна будзе з любой кропкі свету. 25 сакавіка, 20:00», — дадаў ён.

Трансляцыя адбудзецца на канале: VolskiVideo.

Раней Лявон Вольскі адмяніў запланаваны на 17 сакавіка канцэрт, прысвечаны Дню святога Патрыка.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях