25 апреля 2024, четверг, 20:44
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Флэшмоб на Дзень Волі: беларусы вывешваюць нацыянальныя сцягі

4
Флэшмоб на Дзень Волі: беларусы вывешваюць нацыянальныя сцягі

Як адзначаюць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ва ўмовах каранціну арганізатары адмовіліся ад ідэі масавых святкаванняў. Так, быў скасаваны святочны канцэрт у Гродне, арганізатары свята на Дзень Волі ў Мінску таксама адклікалі сваю заяўку, піша «Новы Час».

Але многія вырашылі не абмяжоўвацца перанясеннем свята анлайн, а сталі вывешваць на сваіх вокнах нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Апроч таго, Рух Салідарнасці «Разам» заклікаў вернікаў усіх хрысціянскіх канфесій у Дзень Волі, 25 сакавіка, а 12:00, правесці супольную акцыю, кожны — на сваім месцы, дзе ёсць: прачытаць разам малітву «Ойча наш».

У гэтую ж хвіліну разам будуць маліцца хрысціяне ва ўсім свеце, па закліку Папы Рымскага Францыска, аб ацаленні свету ад пандэміі, у знак спачування і салідарнасці. Вернікі-не хрысціяне могуць у той самы час чытаць свае малітвы.

Пасля малітвы вернікаў, у 12:15, прапануецца агульнае чытанне ІІІ Устаўной граматы на фоне бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня». Можна рабіць гэта анлайн ці выкладаць здымкі ў сацыяльныя сеткі.

Написать комментарий 4

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях