28 марта 2024, четверг, 18:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Лявон Вольскі будзе ладзіць анлайн-канцэрты для кожнай краіны

1
Лявон Вольскі будзе ладзіць анлайн-канцэрты для кожнай краіны
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Музыкант хоча падтрымаць тых, хто застаўся дома.

Беларускі рок-музыкант Лявон Вольскі апублікаваў у «Фэйсбуку» зварот:

«Няпростыя часы напаткаў увесь свет. За вокнамі вясна і сонейка, хочацца сустрэцца з вамі ў нейкай утульнай зале, паспяваць, паразмаўляць, убачыць вашы вочы… Але, на жаль, у найбліжэйшыя часы варта заставацца дома — заўжды, калі гэта магчыма. Дзеля саміх сябе, дзеля блізкіх, дзеля ўрачоў, што знаходзяцца на самым вастрыі вайны».

«Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзем час разам, праспяваем акустычна ўлюбёныя песні. Уваход вольны! Падтрымаць канцэрты можна тут:

Частка сабраных сродкаў будзе пераадрасавана беларускім медыкам.

«Спіс канцэртаў можа дапаўняцца — пішыце ў камэнтарах, адкуль вы», — дадае Вольскі.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях