29 марта 2024, пятница, 1:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

7 чэрвеня, Гародня, пікеты па збору подпісаў

7 чэрвеня, Гародня, пікеты па збору подпісаў

Людзі прагнуць пераменаў.

У Гародні, як і ў шэрагу гарадоў Беларусі, сёння праходзяць чарговыя акцыі па зборы подпісаў для вылучэння незалежных кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе «Радыё Рацыя».

Некалькі соцень чалавек стаялi ў чэргах на Савецкай плошчы, каб пакінуць свой подпіс за кандыдатаў. Гарадзенцы кажуць, што яны пакінуць подпіс за любога з кандыдатаў, але толькі не за Лукашэнку:

– Можа, нарэшце, памяняем. Спадзеў вялікі маем. Самае галоўнае, спадзяемся, што дзеці будуць жыць у нармальнай краіне. Што прыйшоў час, калі ад нас нешта залежыць. Можа ўдасца памяняць гэтае чучала. Я падпісваюся за ўсіх супраць Лукашэнкі.

– Падпішуся за чорта, толькі супраць рэжыму Лукашэнкі. За 26 гадоў ужо прагрыз плешыну!

– Хочам падпісацца за Святлану Ціханоўскую, каб яна была мужнай, дайшла да канца. Каб з’явілася ў новай Беларусі свабода слова, свабода друку, падвысіліся пенсіі. Каб людзі ўсміхаліся ў грамадскім транспарце, у горадзе так, як у іншых краінах. Буду падпісвацца і за іншых кандыдатаў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях