18 апреля 2024, четверг, 4:58
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Марым жыць у шчасьлiвай краiне»: сьпявачка LEAR прэзэнтавала новы трэк

1
«Марым жыць у шчасьлiвай краiне»: сьпявачка LEAR прэзэнтавала новы трэк

Усе нашыя эмоцыі наконт таго, што адбываецца ў краіне.

Сьпявачка LEAR, яна ж Валерыя Суравіцкая, прэзэнтавала новы трэк «На стомленых крылах», паведамляе «Радыё Свабода».

Ідэя зьявілася дзякуючы конкурсу ад «Годна», расказвае Лера. Паэт Віталь Рыжкоў прапанаваў паўдзельнічаць і даслаў некалькі радкоў тэксту. Калі Лера пачала падбіраць пад іх музыку, выявілася, што даўно напісаны прыпеў ідэальна падыходзіць тэматыкай да будучага твора. Песьню разам зь Віталём і музыкам Уладзем Лепяшынскім напісалі вельмі хутка, літаральна за 15-20 хвілін, кажа Лера.

«Здаецца, усе нашыя эмоцыі наконт таго, што адбываецца ў краіне, сутыкнуліся і ператварыліся ў прыгожы трэк пра тое, што баліць цяпер ва ўсіх. Не хацелася рабіць песьню, якая тэкстам б’е ў лоб. Таму атрымалася вельмі мэтафарычна, і ўспрымаць гэты трэк можна па-рознаму», — тлумачыць выканаўца.

Ад сытуацыі, якая цяпер адбываецца, мэганэгатыўныя эмоцыі, гэта боль і злосьць, але адначасова надзея і натхненьне, кажа яна.

«Песень на падобную тэматыку пакуль не пляную, бо мне складана даюцца такія трэкі, ды і проста не хачу, каб мая творчасьць цалкам патанула ў палітыцы».

За час самаізаляцыі творчасьці стала больш, бо зьявілася больш вольнага часу, прызнаецца сьпявачка. Неўзабаве ў LEAR выйдуць два новыя трэкі, якраз напісаныя падчас карантыну.

Написать комментарий 1

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях