18 апреля 2024, четверг, 19:21
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Рада БНР патрабуе расьсьледаваць зьнікненьне Завадзкага і іншых апанентаў Лукашэнкі

5
Рада БНР патрабуе расьсьледаваць зьнікненьне Завадзкага і іншых апанентаў Лукашэнкі
ЗМІЦЕР ЗАВАДЗКІ

Рада БНР выступіла з заявай.

У 20-ю гадавіну гвалтоўнага зьнікненьня журналіста Зьмітра Завадзкага Рада БНР выступіла з заявай, у якой заклікала да празрыстага і публічнага расьсьледаваньня гвалтоўных зьнікненьняў.

У заяве, якая апублікаваная на старонцы Рады БНР у «Фэйсбуку», гаворыцца, што «ўлады Беларусі не правялі адкрытага расьсьледаваньня зьнікненьня і сьмерці беларускіх палітыкаў, якія застаюцца аднымі з найбольш рэзанансных злачынстваў у гісторыі постсавецкай Беларусі. Адсутнасьць пераканаўчых публічных вынікаў расьсьледаваньня можа сьведчыць пра незацікаўленасьць афіцыйных уладаў у тым, каб грамадзтва даведалася праўду».

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі запатрабавала «неадкладнага празрыстага публічнага расьсьледаваньня зьнікненьня Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага, а таксама абставінаў сьмерці Генадзя Карпенкі, журналіста Анатоля Майсені, журналіста Алега Бябеніна і іншых вядомых падобных выпадкаў».

Прыгадваючы рэзанансныя палітычныя забойствы, Рада БНР «заклікае сумленных і верных прафэсійным стандартам супрацоўнікаў сьледчых органаў Рэспублікі Беларусь весьці падрыхтоўку да правядзеньня сьледзтва па гэтых справах, незалежна ад цяперашніх распараджэньняў кіраўніцтва».

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях