24 сентября 2020, четверг, 15:21
Сим сим, Хартия 97!
Рубрики

У Менску моляцца за Беларусь

2
У Менску моляцца за Беларусь

Сотні вернікаў і ўсе жадаючыя менчукі сабраліся ля Касцёлу святого Роха.

Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вернікі і ўсе жадаючыя менчукі сабраліся ля Касцёлу св. Роха ў інтэнцыі аб спыненні гвалту і катаванняў у Беларусі, перадае «Радыё Рацыя».

Да прысутных звярнуўся прэс-сакратар Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі Юры Санько:

– Мы, як людзі веруючыя, асабліва балюча перажываем усё тое, што адбываецца сёння ў нашым грамадстве. На нас, як на людзях веруючых, асаблівая адказнасць. Адказнасць у тым, каб гэта не было змаганне рэжыма з рэжымам, а каб гэта стаў выбар адказны людзей свабодных. Молімся аб тым, каб не было гвалту, каб брат не падымаў руку на брата, каб здзейсніўся Божы суд над нашай Бацькаўшчынай, над нашым грамадствам.

Імша за Беларусь адбывалася на палявым алтары, на тэрыторыі касцёла ў цэнтры сталіцы. Агулам сабралася каля 200 чалавек.