19 марта 2024, вторник, 10:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Выпускнікі сталічнай беларускамоўнай гімназіі звярнуліся да педагогаў з камісіі

3
Выпускнікі сталічнай беларускамоўнай гімназіі звярнуліся да педагогаў з камісіі
Фото: nn.by

Яны заклікаюць членаў камісіі не фальсіфікаваць выбараў і паведаміць сапраўдныя вынікі галасавання.

Выпускнікі шматлікіх навучальных устаноў запісалі відэазвароты да педагогаў сваіх школ, якія ўваходзяць у выбарчыя камісіі. Да іх далучылася і 23-я гімназія Мінска з беларускай мовай навучання, піша nn.by.

«Гэта будзе самае лёгкае рашэнне ў вашым жыцці», — пераконваюць выпускнікі. Яны заклікаюць членаў камісіі не фальсіфікаваць выбараў і паведаміць сапраўдныя вынікі галасавання.

У будынку 23-й гімназіі размешчаныя дзве камісіі.

Участак галасавання № 65 (017 242 87 16) узначальвае намесніца дырэктаркі гімназіі №23 Вандзяева Аксана Савельеўна. Яе намесніца — Зінкевіч Алена Уладзіміраўна. Сакратарка камісіі — Хадаронак Наталля Віктараўна. Тут камісія складзеная з супрацоўнікаў гімназіі, у яе ўваходзіць завуч па выхаваўчай рабоце.

Участак галасавання № 63 (017 243 51 26) узначальвае Іванова Інна Вацлаваўна. Яе намесніца — Сіўцова Святлана Рыгораўна. Сакратарка камісіі — Лабаноўская Валерыя Валераўна. Тут камісія складзеная з прадстаўнікоў іншай установы.

Раней з аналагічнымі зваротамі выступілі выпускнікі Ліцэя БДУ, Гімназіі №1 горада Мінска імя Францішка Скарыны, факультэта радыёфізікі БДУ ды іншыя.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях